ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
20
Сб, Кра

Курс павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў ДГіМ МУС Беларусі

У Міжнародным навучальным цэнтры праведзены трэнінг па тэме "Роля органаў унутраных спраў у рэалізацыі міграцыйнага заканадаўства".

У Міжнародным навучальным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь з 15 па 19 студзеня 2018 году праходзіў курс павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь па тэме "Роля органаў унутраных спраў у рэалізацыі міграцыйнага заканадаўства".

Курс павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў ДГіМ МУС Беларусі
Дадзенае мерапрыемства адбылося ў адпаведнасці з Планам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі супрацоўнікаў праваахоўных органаў ва ўстановах адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь на 2017/18 навучальны год. Удзельнікі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні дзейнасці падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі, у тым ліку мэты міграцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь; рэгуляванне дзейнасці, звязанай з прыцягненнем замежнай працоўнай сілы; часовае і пастаяннае пражыванне замежнікаў; міжнародна-прававая абарона бежанцаў; выкарыстанне інфармацыйных сістэм у службовай дзейнасці падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі і іншыя пытанні.

Курс павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў ДГіМ МУС Беларусі
У канцы навучання са слухачамі быў праведзены круглы стол з удзелам першага намесніка начальніка Дэпартамента-начальніка ўпраўлення па міграцыі і працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства Навумчыка Віталя Мікалаевіча, падчас якога былі абмеркаваны шляхі ўдасканалення дзейнасці падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі МУС у сучасных умовах . Удзельнікі мелі добрую магчымасьць атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Пасля паспяховага праходжання экзамену і камп'ютэрнага тэсціравання слухачам былі ўручаны пасведчанні і сертыфікаты аб павышэнні кваліфікацыі.

Курс павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў ДГіМ МУС Беларусі

Навіны