ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
19
Пт, Кра

Трэнінгі ў МУЦ пад эгідай Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі

Трэнінгі па тэме «Упраўленне міграцыяй: падзел міграцыйных патокаў, бяспека бежанцаў» адбыліся ў Міжнародным навучальным цэнтры. 

З 19 па 23 сакавіка і з 9 па 13 красавіка 2018 гадоў ў Міжнародным навучальным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» праводзіліся адукацыйныя курсы павышэння кваліфікацыі па тэме «Упраўленне міграцыяй: падзел міграцыйных патокаў, бяспека бежанцаў» для супрацоўнікаў падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь пры фінансавай і экспертнай падтрымцы Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь.

Навучальны працэс быў забяспечаны распрацоўшчыкам курса - старшым выкладчыкам кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Федорако А.І., практычная частка - кампетэнтнымі супрацоўнікамі Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Экспертную падтрымку пры правядзенні курсаў аказалі памочнік па прававых пытаннях Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь Зоя Галаўнёва і афіцэр сувязі па іміграцыйных пытаннях пры Пасольстве Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Пятроўскі.

Слухачам курсаў была прадстаўлена самая актуальная інфармацыя па разгляданай тэме, прааналізавана дзеючая нарматыўна-прававая база, а таксама апошнія змены і дапаўненні ў заканадаўства, якія датычацца знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У развіццё тэарэтычнага кампанента трэнінгаў перад слухачамі выступілі прадстаўнікі Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь з асвятленнем прыкладных аспектаў правапрымяняльнай практыкі па профілю навучання.

У заключэнне мерапрыемстваў адбыліся сустрэчы з начальнікам Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнікам міліцыі А.Ю.Бегуном, падчас якіх былі абмеркаваны сучасны стан і перспектывы ўдасканалення работы падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі. Пасля паспяховага заканчэння трэнінгаў слухачам былі ўручаны пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, сертыфікаты Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь і Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

Навіны