ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
21
Сб, Сне

Міжнародная сустрэча па пытаннях міграцыйнай палітыкі

У Акадэміі МУС прадстаўнікі кампетэнтных дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый абмеркавалі праект Канцэпцыі дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі.

Пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы праекта Канцэпцыі дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь адбылося 5-6 сакавіка на базе Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС. Сустрэча сабрала шырокае кола ўдзельнікаў, у тым ліку з боку Міністэрства ўнутраных спраў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўніцтваў Еўрапейскага саюза і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у нашай краіне. Акрамя таго, шэраг экспертаў прадставілі Міжнародны цэнтр па развіцці міграцыйнай палітыкі. Мадэратарам мерапрыемства выступіў дацэнт кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права Акадэміі МУС падпалкоўнік міліцыі Канстанцін Сазон.

Чытаць далей

Навіны