ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
22
Нд , Сне

Прававыя асновы дзейнасці падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі

Курс павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 21 па 25 мая ў Міжнародным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» праводзіўся адукацыйны курс павышэння кваліфікацыі па тэме «Прававыя асновы дзейнасці падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі»для супрацоўнікаў падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў.

У ходзе навучання слухачы азнаёміліся з наступнымі вучэбнымі пытаннямі: прававы статус падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі; міграцыйная сітуацыя ў свеце і Рэспубліцы Беларусь, мэты міграцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь; прававое становішча іншаземцаў у Рэспубліцы Беларусь; часовае і пастаяннае пражыванне у Рэспубліцы Беларусь; парадак выдачы і абмену пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; міжнародная і нацыянальная сістэма абароны вымушаных мігрантаў і іншымі пытаннямі.

Навучальныя заняткі праводзіліся распрацоўшчыкам курса - старшым выкладчыкам кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі Акадэміі МУС А.I.Федарака пры ўдзеле кампетэнтных супрацоўнікаў Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

Па заканчэнні курса слухачам былі ўручаны пасведчанні і сертыфікаты аб павышэнні кваліфікацыі Акадэміі МУС і Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі.

Навіны