ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
29
Пт, Сак

Лічбавая крыміналістыка на службе праваахоўнікаў

Трэнінг па асновах лічбавай крыміналістыкі пад эгідай АБСЕ.

Міжнародны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС 4-8 чэрвеня прымаў на сваёй базе рэгіянальны трэнінг «Асновы лічбавай крыміналістыкі з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння з адкрытым кодам» пад эгідай Сакратарыята АБСЕ.

У навучальным мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі спецыялізаваных падраздзяленняў па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў Расійскай Федэрацыі.

Сакратарыят АБСЕ быў прадстаўлены каардынатарам дзейнасці па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі Дэпартамента па супрацьдзеянні транснацыянальным пагрозам Раса Остраускайте, супрацоўнікам па паліцэйскай дзейнасці ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў аддзела стратэгічных пытанняў паліцэйскай дзейнасці Дэпартамента па супрацьдзеянні транснацыянальным пагрозам Эдуардам Локотуніным, супрацоўнікам па кіраванні інфармацыяй каардынацыйнай групы Дэпартамента па супрацьдзеянні транснацыянальным пагрозам Аляксандрам Малышевым, які выступіў у якасці трэнера на дадзеным курсе, і памочнікам па адміністрацыйных пытаннях аддзела стратэгічных пытанняў паліцэйскай дзейнасці Дэпартамента па супрацьдзеянні транснацыянальным пагрозам Жэні Дзімітравай.

Лічбавая крыміналістыка на службе праваахоўнікаў

Дадзены трэнінг, трэці па ліку, працягнуў шэраг навучальных мерапрыемстваў, праведзеных ў 2016 і 2017 гадах пры арганізацыйнай, экспертнай і фінансавай падтрымцы Сакратарыята АБСЕ. Веды, атрыманыя ў ходзе папярэдніх курсаў, паспяхова выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці прадстаўленых падраздзяленняў МУС Беларусі і Расіі. Таксама навучальныя модулі ўкаранёны ў навучальны працэс па падрыхтоўцы курсантаў і слухачоў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. У далейшым плануецца распрацаваць сумесна з экспертамі АБСЕ спецыялізаваны навучальны курс па лічбавай крыміналістыцы для супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія займаюцца процідзеяннем распаўсюджванню наркотыкаў, у тым ліку ў сетцы Iнтэрнэт.

Несумненна, паспяховая барацьба з многімі відамі сучаснай злачыннасці, асабліва ў сферы высокіх тэхналогій, патрабуе якаснай падрыхтоўкі супрацоўнікаў праваахоўных органаў і міжнароднага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і няўрадавымі арганізацыямі, што і адбываецца на пляцоўцы Міжнароднага навучальнага цэнтра.

Навіны